Старшыня выбаркаму — дырэктар школы кажа, што не ведае сваіх настаўнікаў
Тамара Турко, сябра 67-й выбарчай камісіі Савецкага раёна Мінску, хацела даведацца ў старшыні сваёй камісіі, дзе працуюць іншыя сябры выбаркаму. Але старшыня заявіла, што не ведае іх, таму што яны вылучаліся ад розных арганізацый.
У выніку яе заяву разглядалі на паседжанні гарадскога выбаркаму, кажа каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары" Сяргей Калякін.
Калякін: "І вось тут проста анекдот, калі стаіць паважаны, магчыма, чалавек, дарослы, Алена Паланевіч, дырэктар школы №76... Ёй задаюць пытанне: хто разам з вамі працуе ў камісіі? Яна кажа, што не ведае іх. І тут Галіна Сямдзянава, сябра гарадской камісіі, кажа: ну, як жа вы тады кіруеце школай? Гэта ж усё вашыя настаўнікі! Яна чытае паперку: настаўнік музыкі, гісторыі, фізікі, фізкультуры, нямецкай".
Сапраўды, кажа Калякін, усе яны вылучаныя не ад школы, а ад розных граамдскіх арганізацый - Сацыяльна-спартыўнай партыі, БРСМ, "Белай Русі", Аграрнай партыі ды інш. А па сутнасці, яны з'яўляюцца супрацоўнікамі адной школы, дзе старшыня - дырэктар. Па словах назіральнікаў, гэта сур'ёзнае парушэнне, толькі з-за яго нельга прызнаваць выбары на гэтым участку.