Старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі стаў міністр працы

Новым кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі стаў міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык.
Леанід Міхайлоўскі, які нядаўна пакінуў пасаду дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, добраахвотна склаў з сябе паўнамоцтвы старшыні федэрацыі.

На пасаду кіраўніка БФЛА прэтэндавалі Аляксандр Рудскіх, які кіраваў федэрацыяй да 2003 года, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Анатоль Бадуеў і бізнесовец Сяргей Касьяненка.

Рудскіх адмовіўся балатавацца на гэтую пасаду, а Бадуеў зняў сваю кандыдатуру на карысць Патупчыка, які і выйграў галасаванне.

БелаПАН