Стары квартал у раёне Партызанскага праспекта ў Мінску рэканструююць

Расійская карпарацыя "S.Holding" і беларуская кампанія "АТЕС Дэвелопмент" плануюць рэканструяваць квартал старой забудовы ў раёне Партызанскага праспекта ў Мінску.
Адпаведнае пагадненне падпісана 24 красавіка, паведаміла БелаПАН кіраўнік прэс-службы кампаніі "S.Holding" Надзея Барысава.

Распрацоўкай праекта комплекснай забудовы гэтага раёна зоймецца інстытут "Руспраект", які ўваходзіць у структуру карпарацыі "S.Holding". Таксама плануецца рэканструкцыя аднаго з заводаў у цэнтры Мінска для вытворчасці жалезабетонных вырабаў серыі 220. Магутнасці прадпрыемства дазволяць узводзіць 125 тысяч кв. метраў жылля ў год.