Статкевіч паўтарыў на радыё свой тэлевыступ, а Ус ад радыёвыступу адмовіўся
На дзяржаўным радыё працягваюцца выступы кандыдатаў у прэзідэнты. Мікалай Статкевіч раніцай 25 лістапада практычна паўтарыў свой выступ па тэлевізіі ўвечар 23 лістапада. Яшчэ адзін кандыдат, Дзмітры Ус, на тэлевізіі абмежаваўся сямю хвілінамі, а на радыё наогул не прыйшоў. Статкевіч ізноў заявіў, што ўлады збіраюцца фальсіфікаваць выбары. Пры гэтыім палітык заявіў, што Беларусь застаецца "адзінай краінай у Еўропе, дзе галасы не лічаць" і "перад Афрыкай ужо сорамна".
Кандыдат лічыць неабходным правесці палітычныя рэформы, адзначае БелаПАН. Напрыклад, забяспечыць незалежнасць судоў, павысіць ролю парламента, абмежаваць тэрміны паўнамоцтваў прэзідэнта і г.д. Палітык прапануе адмяніць кантрактную сістэму, прымусовае размеркаванне выпускнікоў ВНУ ды іншыя сацыяльныя меры.