Статкевіч пазначыць сябе на плошчы сцягам са сваім фамільным гербам

Мікалай Статкевіч пазначыць сябе на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня сцягам са сваім фамільным гербам, паведамляе сайт кандыдата ў прэзідэнты.
Статкевічу даручана каардынаваць правядзенне акцыі на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня. Кандыдат абяцаў пазначыць сябе, і калі нейкія правакатары ўступяць у процідзеянне з агульным сцэнарыем, Статкевіч прапануе арыентавацца на яго. Апазіцыянер называе герб ўнікальным сімвалам, які не паблытаеш з іншымі.

Род Статкевічаў карыстаецца гербам "Касцеша" больш за 200 гадоў. Ім таксама карысталіся больш за 200 радоў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.