Стэфан Эрыксан стаў беларускім пісьменнікам (фота)
Кіраўнік Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч уручыў пасведчанне сябра СБП амбасадару Швецыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану.
Гэта адбылося 28-29 лістапада ў будынку праваслаўнага брацтва “Кінанія”. Там Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў пераможцаў конкурсу “Літаратура — дзецям”. Імі сталі Аксана Спрынчан (першая прэмія), Маргарыта Аляшкевіч (другая прэмія) і Павал Ляхновіч (трэцяя прэмія). Лепшых абралі з 59 творцаў.
Журы ў складзе Пятра Васючэнкі, Алены Масла і Людмілы Рублеўскай вызначыла пераможцаў з 10 лаўрэатаў конкурсу.
Госці конкурсу — шведскія дзіцячыя пісьменьніцы Эва Сусса і Анна Хёглунд распавялі пра сваю творчасць.