Столь, што абвалілася на валожынскай ферме, параніла даярку і забіла 9 кароў

На малочна-таварнай ферме пад Валожынам абвалілася столь. Пад плітамі загінулі 9 кароў. Даярка атрымалі пераломы і ўдары. Цяпер пракуратура распачала праверку па дадзеным факце. Як адзначае “Інтэрфакс”, даярка дастаўлена ў мясцовую лякарню, забітыя плітамі каровы — на мясакамбінат.