Страціўшы шапікі на прыпынках, не ўсе прадпрымальнікі знайшлі сабе працу
Еўрарадыё вырашыла даведацца, чым цяпер займаюцца былыя прадпрымальнікі “прыпынкавага бізнесу”. У свой час Сяргей Паўлоўскі заплаціў за шапік каля 5 тысяч долараў. Зараз былы “карміцель” прадпрымальніка стаіць на ягоным лецішчы і гіне ад іржы. Купляць яго ніхто не хоча, а знайсці яму годнае прымяненне Сяргей не можа.
Сяргей Паўлоўскі: “А пад што яго ўладкуеш? Ні пад што. Паставіць яго нідзе не магчыма. Калі нават паставіць яго недзе ў прыгарадзе, то як туды працаваць ездзіць? Дорага будзе”.
Шапік з прыпынку Сяргей Паўлоўскі прыбраў яшчэ ўлетку. І да гэтага часу не знайшоў ніякага сабе іншага занятку – сядзіць без працы і без надзеі на нейкія змены ў лепшы бок у сваім жыцці.
Сяргей Паўлоўскі: “Так з таго часу і застаўся без справы. Планаў ніякіх пакуль няма і надзеі няма – поўная прастрацыя”.
Прадпрымальніца Алеся за свой шапік заплаціла 8 тысяч долараў. Прыбіраць яго давялося тэрмінова, нават увесь тавар прадаць не паспела. І каб не атрымаць ад Мінгарвыканкама штраф, вымушаная была шапік падарыць знаёмаму, які паабяцаў узяць на сябе ўсе клопаты па яго дэмантажы і вывазе.
Алеся: “У мяне ўжо не было дазволу на гандаль, але я працягвала прадаваць рэшткі тавару. Мяне выклікалі ў выканкам і пачалі пагражаць пазбаўленнем ліцэнзіі і вялікімі штрафамі. Мне далі некалькі дзён на тое, каб я вывезла шапік і яго не было на прыпынку. Вырашаць гэтае пытанне трэба было тэрмінова, я патэлефанавала свайму сябру, шапік яму быў патрэбны пад будынак для аховы, і ён арганізаваў яго дэмантаж ужо на наступны дзень”.
Сядзець без працы Алеся не магла і не хацела – на руках малое дзіця. І ўжо праз невялікі тэрмін занялася іншым, далёкім ад гандлю бізнэсам.
Алеся: “Я выкупіла памяшканне ва ўласнасць і ў гэтым памяшканні адкрыла майстэрню па рамонце адзення. Я лічу, што зараз гэта вельмі запатрабаваная паслуга”.
У прадпрымальніка Вадзіма шапік стаяў на прыпынку “Інстытут культуры”. Ён да гэтага часу ўзгадвае, як яго прыспешвалі вызваліць месца для ўстаноўкі “дзяржаўнага” навесу, але які нават праз месяцы так ў выніку і не з’явіўся.
Вадзім: “Тэлефанавалі і ажно прыпякалі, што мы ў тэрмін шапік не прыбіраем. Патрабавалі тэрмінова прыбраць, бо ў іх стаяць брыгады па ўстаноўцы навесаў і з-за нас не могуць іх паставіць. Я два тыдні бегаў, шукаў кран – была вялікая праблема знайсці кран і платформу, каб шапік вывезці. Я вывез і гляджу – прайшло ўжо два месяцы, а на тым месцы на прыпынку, дзе стаяў мой шапік, да гэтага часу нічога няма”.
Вадзім апынуўся прадпрымальнікам прадбачлівым. Кажа, калі яшчэ ў 2003 годзе ўлады пачалі гаворку аб неабходнасці прыбраць шапікі з прыпынкаў, ён вырашыў падстрахавацца і загадзя забяспечыў сябе іншай працай.
Вадзім: “Гэтая тэндэнцыя з шапікамі распачалася даўно, пачынаючы з 2003 года. Я не стаў чакаць, пакуль іх паўсюль прыбяруць, узяў памяшканне і адкрыў заалагічную краму. Жонка таксама іншую “кропку” адкрыла”.
У Вадзіма трое дзяцей – шматдзетная сям’я. Грошай з бізнэсу, які ў іх застаўся, не заўсёды хапае. Але, кажа, людзі, якія ў іх працавалі і зараз страцілі працу, пацярпелі яшчэ больш.
Вадзім: “Крыўдна, што ўлады не прапанавалі нічога наўзамен, не прапанавалі іншае месца. Проста выкінулі на вуліцу. Мне давялося ўсіх людзей пазвальняць - і як хочаш, так і круціся. Аднаго прадаўца я забраў у краму, а астатнія пайшлі шукаць сабе працу. Але без працы засталіся і кладаўшчыкі, і кіроўцы, якія вазілі тавар. У гэтым бізнесе было задзейнічана шмат людзей – не толькі прадаўцы”.
Дарэчы, нікому з прадпрымальнікаў гарвыканкам не кампенсаваў нават часткова панесеныя імі страты на набыццё шапікаў. Не кажучы ўжо пра грошы, якія яны былі вымушаныя заплаціць за тое, каб шапікі з прыпынкаў тэрмінова прыбраць.