Страхоўшчыкі атрымалі больш як 737 млрд. рублёў узносаў, выплацілі 427 млрд.

За студзень—ліпень 2010 года страхавымі арганізацыямі Беларусі атрымана больш чым 737 млрд.рублёў страхавых узносаў. Гэта на 120 млрд больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання атрымана 364 млрд. рублёў страхавых узносаў.  Па абавязковых - 373 млрд. рублёў.

Выплацілі за названы перыяд страхаўшчыкі ўсяго 426 млрд. рублёў, гэта менш чым 60%. На падаткі і пазабюджэтныя фонды пайшло 82 млрд.

Колькасць штатных супрацоўнікаў страхавых арганізацый рэспублікі па стане на 1 жніўня складала больш 8 з паловай тыс. чалавек.