Стральба ў ЗША: загінулі 6 чалавек, сярод іх 4 дзяцей

Здарэнне адбылося ў штаце Тэхас у наваколлі Х'юстана. Мужчына, які пачаў стральбу, быў схоплены паліцыяй. Паводле папярэдніх дадзеных, ён з'яўляецца сваяком ахвяраў.

Пацярпелая жанчына з агнястрэльным раненнем была шпіталізаваная ў крытычным стане, інфармуе ВВС.

РІА "Новости" дадае, што трагічнае здарэнне адбылося ў прыватным доме ў горадзе Спрынг. Нібыта, сярод загінулых 5 дзяцей, жанчына і дзіця атрымалі раненні. Зламысніка затрымалі ў 5 кіламетрах ад месца расстрэлу.

Фота — АР