Стратэгію «Еўрапейскай кааліцыі» падтрымаў рух «За свабоду»

На Кангрэсе адбываюцца выступленні дэлегатаў у абмеркаванне прапанаваных аргкамітэтам праграмных дакументаў.  Павел Севярынец зноў звярнуўся да стратэгіі, прапанаванай «Еўрапейскай кааліцыяй». Ён заявіў, што яе падтрымаў рух «За свабоду» (праўда, не ўдакладніў, ці падтрымлівае фракцыя «Рэгіёны за свабоду»).

Павел Севярынец адзначыў, што «рухальнымі сіламі стратэгіі з’яўляюцца маладыя і прадпрымальныя гараджане». «Наш праект больш ясны. У нашай стратэгіі адзін варыянт — змаганне за Беларусь!», — сказаў палітык.