Студэнт Сельгасакадэміі: Здымаюць з лекцый, каб прагаласавалі датэрмінова
Газета "Наша Ніва" надрукавала ліст студэнта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У лісце студэнт распавядае, што яшчэ за тыдзень да пачатку датэрміновага галасавання ўсім студэнтам апавясцілі аб тым, што яны павінны прагаласаваць датэрмінова, апошні тэрмін — чацвер.
Студэнты, якія пайшлі галасаваць у аўторак убачылі, што распісвацца трэба не толькі за атрыманне бюлетэня, але яшчэ ў ведамасцях, дзе напісаныя прозвішча, факультэт, курс, распавядаецца ў лісце. Гэтыя спісы ідуць адразу ў дэканат, а потым у рэктарат. Каб усе ведалі, прагаласаваў ты датэрмінова ці не. Акрамя гэтага студэнты мусяць паведамляць стараст груп пра галасаванне, каб і тыя маглі пазначаць у яшчэ адной ведамасці.
Пасля гэтага можна спакойна ехаць дадому, без усялякіх тлумачальных папер, распавядае студэнт. Нас, цэлы курс, здымаюць з лекцыі, каб мы ўсе прагаласавалі датэрмінова, абураецца аўтар ліста.