Студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ прымушаюць збіраць подпісы за Лукашэнку
Студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Максіма Танка прымушаюць стаяць у пікетах па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Іх зганяюць туды то пагрозамі, то абяцаннямі розных прэферэнцыяў. Як цвердзіць супрацоўнік універсітэту, які даслаў электронны ліст на Радыё Свабода, выкладчыкаў таксама зганяюць на гэтыя пікеты. На яго думку, гэтая ініцыятыва ідзе ад міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, што ўзначаліў перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Працаўнікі школаў і ВНУ ператвараюцца ў валанцёраў па зборы подпісаў. Сам аўтар ліста кажа, што ён асабіста не можа пайсці на канфрантацыю з кіраўніцтвам свайго ўніверсітэту, але пастараецца любымі шляхамі сабатаваць гэтае мерапрыемства.