Студэнтаў прымушаюць адмовіцца ад удзелу ў акцыях супраць адмены льгот
Студэнтаў Гродзенскага медыцынскага універсітэта выклікаюць у дэканат і прымушаюць напісаць заяву, што яны не будуць удзельнічаць у акцыях супраць адмены ільгот.
Калі навучэнцы адмаўляюцца напісаць такую паперу, ім пагражаюць вымовай. Кіраўніцтва навучальнай установы сцвярджае, што не робіць падобных захадаў.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Калі навучэнцы адмаўляюцца напісаць такую паперу, ім пагражаюць вымовай. Кіраўніцтва навучальнай установы сцвярджае, што не робіць падобных захадаў.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна