Студэнтка з Расіі звалілася ў Лондане з балкона падчас сэксу (фота)

Як інфармуе ВВС, 19-гадовая Настасся Туцік і 18-гадовы Мігель раніцай займаліся на балконе сэксам і сарваліся, не ўтрымаўшы раўнавагу. Здарэнне адбылося ў жылым комплексе Knights Tower у раёне Дэптфард на паўднёвым усходзе Лондана. У паліцыі гавораць, што гэта быў няшчасны выпадак.



"Яны спрабавалі заняцца сэксам на балконе. Хлопец падымаў дзяўчыну і спрабаваў яе пасадзіць на парэнчы. І так некалькі разоў", — распавёў выпадковы сведка здарэння.



Адзначаецца, што загінулая дзяўчына — дачка вельмі заможных расіян. Яна была не толькі прыгажуняй, але і адной з найлепшых студэнтак у сваёй групе. З Мігелем, які прыляцеў ў Лондан вывучаць англійскую мову, яна пазнаёмілася на вечарынцы ў дзень, калі адбылася трагедыя.