Стваральнік "Кода да Вінчы" возьмецца за "Цёмную вежу"
Стваральнік фільмаў "Код да Вінчы" і "Анёлы і дэманы" Рон Говард збіраецца перанесці на экран падзеі манументальнай працы Стывена Кінга, аб'яднанага агульнай назвай "Цёмная вежа". Пра гэта паведамляе выданне LatinoReview. Раней меркавалася, што
экранізацыяй гэтага цыклу твораў знакамітага пісьменніка будзе займацца
рэжысёр Джэфры Джэйкаб Абрамс, аднак ён адмовіўся ад гэтага праекта.
Партнёрамі Говарда стануць сцэнарыст Аківа Голдсман і прадзюсер Браян Грэйзер. Разам яны плануюць зняць поўнаметражны фільм, а таксама тэлевізійны серыял па матывах кніг Стывена Кінга.
Нагадаем, што "Цёмная вежа" - адзін з самых амбіцыйных праектаў пісьменніка. Ён працаваў над гэтым цыклам, які складаецца з сямі раманаў, амаль чвэрць стагоддзя. Галоўны герой серыі з'яўляецца апошнім прадстаўніком старажытнага рыцарскага ордэна стралкоў. Ён вандруе па свеце ў пошуках Цёмнай вежы, міфічнага месца, якое ўтрымлівае ўсе сусветы ад разбурэння і хаосу.
Стывен Кінг доўга пярэчыў любым спробам экранізацыі "Цёмнай вежы", аднак у 2007 годзе ўсё ж даў згоду Абрамсу. Прычыны, з-за якіх апошні адмовіцца ад сваіх планаў, не ўдакладняюцца.
Фота: comicvine.com