Стварэнне КСАР закране суверэнітэт і канстытуцыю Беларусі
Стварэнне Калектыўных сілаў хуткага рэагавання закранае пытанні суверэнітэта краін-удзельніц Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (а значыць і Беларусі), нарматыўную заканадаўчую базу і канстытуцыю. Такую заяву зрабіў у Мінску генеральны сакратар АДКБ Мікалай Барджюжа.
Ён выказаў спадзяванне, што 14 чэрвеня 2009 года на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Маскве ўсе пытанні будуць вырашаныя, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, КСАР будзе складацца са злучэнняў і частак пастаяннай баявой гатоўнасці, якія здольныя да мабільнай перакідкі ў любую кропку зоны адказнасці Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Ужо вядома, што ад Беларусі, як і ад Казахстана ды Таджыкістана, будзе выдзеленая на гэтыя мэты адна дэсантна-штурмавая брыгада. Расія выдзяляе ў склад групоўкі не толькі дэсантна-штурмавую брыгаду, але і паветрана-дэсантную дывізію.
У сілы спецпрызначэння КСАР можа ўвайсці спецыяльны атрад хуткага рэагавання брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС Беларусі.