Створаны аргкамітэт па святкаванні 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам
Нацыянальны аргкамітэт па падрыхтоўцы і святкаванні 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам створаны ў Мінску. Аб гэтым было абвешчана на сходзе грамадскасці, прысвечаным святкаванню юбілею найбуйнейшай бітвы XV стагоддзя аб'яднаных армій Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага з войскам Тэўтонскага ордэна. Старшынёй аргкамітэта абраны доктар гістарычных навук прафесар Анатоль Грыцкевіч, яго першым намеснікам — мастак Мікола Купава.
Паводле слоў Грыцкевіча, бітва 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам мае непасрэднае дачыненне да гісторыі Беларусі, паколькі 28 з 40 харугваў войска ВКЛ былі з беларускіх земляў, а чатыры харугвы з так званых літоўскіх земляў у асноўным таксама складаліся з беларускіх воінаў.
Ён заклікаў дзяржаўныя структуры Беларусі і афіцыйных беларускіх гісторыкаў "фактычна не адмаўляцца ад свайго гераічнага мінулага" і прыняць прапанову пасла Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса аб сумесным святкаванні 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам, паведамляе БелаПАН.