Суд адмовіўся выклікаць на разгляд справы "Жывы шчыт" Менцюка і Карзюка

У судзе Мінскага раёна і Заслаўя ў пятніцу працягваецца разгляд справы дваіх ДАІшнікаў-арганізатараў "жывога шчыта" з легкавікоў з людзьмі ў сакавіку на трасе "Мінск-Мікашэвічы". Сёння будуць дапытаныя сведкі па гэтай справе, а таксама даследаваныя відэа- і аўдыёматэрыялы.
Суд адхіліў хадайніцтва адваката абвінавачаных Васіля Тулякова аб прыцягненні ў якасці суадказчыка кіроўцы аўтамабіля Volkswagen Рамана Менцюка, якога і спрабавалі спыніць "жывым шчытом".

Таксама было адхілена хадайніцтва адвакаткі пацярпелых Веры Страмкоўскай пра выклік у якасці сведкі начальніка ДАІ Мінску Дзмітрыя Карзюка. Аднак суддзя Ірына Майко пагадзілася, каб у судзе выступіў у якасці сведкі начальнік аддзела дарожнага руху ДАІ МУС Юрый Тройна, інфармуе "Інтэрфакс"