Суд над актывістам моладзевага руху Андрэем Кімам пачнецца 1 красавіка
На 1 красавіка прызначаны пачатак працэсу над Андрэем Кімам, актывістам моладзевага руху. Ён пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна беларускай сталіцы. Нагадаем, Кім быў затрымны падчас несанкцыянаванай акцыі
прадпрымальнікаў 21 студзеня і арыштаваны на 10 сутак.
Пасля адбыцця пакарання Кіма змясцілі ў следчы ізалятар на Валадарскага. У яго адносінах была распачатая крымінальная справа па факце гвалту альбо пагрозы ўжыцця гвалту ў адносінах супрацоўніка міліцыі.
БелаПАН