Суд над Арамнавым адбудзецца 29 траўня, яго хутчэй за ўсё аштрафуюць

Разбіраць справу Андрэя Арамнава барысаўскі міжгарнізонны суд пачне 29 траўня а 10-й гадзіне. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў самім судзе.

"Прызначана на 29 траўня на 10.00. Суддзёй будзе старшыня суду, палкоўнік юстыцыі Калінеўскі. Гэта ж судовы разбор, тут могуць даць і штраф, і арышт, і абмежаванне волі, але хутчэй за ўсё штраф".


Нагадаем, што рэкардсмена свету двойчы злавілі нецвярозым за рулём.