Суд над кіраўніком “Белнафтахіма” Аляксандрам Бароўскім будзе адкрытым

Судовы працэс над былым кіраўніком канцэрна "Белнафтахім" Аляксандрам Бароўскім будзе адкрытым. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч, інфармуе “Інтэрфакс”. Пры гэтым ён удакладніў, што пачатак судовага працэсу будзе прызначаны на сярэдзіну студзеня 2008 года. Нагадаем, Бароўскі быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ сёлета 29 траўня. Яго падазраюць у крадзяжы і злоўжываннем службовым становішчам.

У цяперашні час затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яго крымінальная справа расследавана і перададзена ў Вярхоўны суд.