Суд над рэдактаркай газеты "Głos znad Niemna na Uchodźstwie" перанеслі

А 10-й гадзіне ў Гродне пачаўся судовы працэс над Ірэнай Валюсь. Журналістаў і сяброў Ірэны не пусцілі ў судовую залу. Праз паўгадзіны стала вядома, што Ірэну Валюсь плануюць судзіць у справе яе затрымання ў Валожыне падчас суду па канфіскацыі Івянецкага дома польскага. Раней паведамлялася, што яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

“Дзеянні ўладаў проста абсурдальныя. Дзясяткі людзей ў Валожыне бачылі, што міліцыянты ўжылі да мяне сілавыя дзеянні, а зараз нібыта прыпісваюць мне, што я аказвала супраціў прадстаўнікам улады”, - адзначыла спадарыня Валюсь.

Пазней стала вядома, што суд Кастрычніцкага раёна Гродна прыняў рашэнне перадаць справу Ірэны Валюсь ў суд Ленінскага раёна. Прычына пераносу не абвяшчалася. Невядомай засталася таксама дата разгляду і прозвішча суддзі, які будзе весці справу.