Суд над Севярынцам адновіцца ў 15 гадзінаў, зараз чакаюць дадатковага сведку

У судзе над Паўлам Севярынцам у Маскоўскім судзе Брэста абвешчаны перапынак. Ён адновіцца сёння ў 15 гадзінаў.  Суддзя вырашыла заслухаць паказанні дадатковага сведкі з боку абароны. Ён зараз знаходзіцца ў Кобрыне і ў бліжэйшыя гадзіны мусіць прыехаць у абласны цэнтр.

Нагадаем, Севярынца абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага сходу. 19 жніўня ў офісе брэсцкай гарадской філіі Партыі БНФ праходзіла прэзентацыя кнігі Севярынца “Лісты зь лесу”, на якой прысутнічала каля 30 чалавек.

Міліцыянты ўсіх іх затрымалі, але пасля выпусцілі, на частку людзей былі складзеныя пратаколы.