Суд над віцебскім актывістам апазіцыі Сурганам перанеслі на 15 студзеня
Суд над віцебскім актывістам апазіцыі Тарасам Сурганам адбудзецца 15 студзеня. Як інфармуе БелаПАН, Сурган быў затрыманы 9 студзеня, калі выйшаў з кватэры са сваёй будучай жонкай вынесці смецце. Невядомыя людзі ў цывільным сілком пасадзілі яго ў машыну і завезлі ў міліцыю.
На Сургана склалі пратакол, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. Да раніцы 11 студзеня апазіцыянер знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.
Працэс над актывістам пачаўся 11 снежня ў 8.30, хаця суд працуе з 9 гадзінаў раніцы. Сурган заявіў хадайніцтва пра прадасталўенне яму абаронцы, аднак усе заяўленыя ім асобы, як выявілася, занятыя. Таму апазіцыянеру выпісалі позву ў суд на 22 студзеня. Але з суда яго завезлі зноў у міліцыю, куды прыйшла сакратар суда і ўручыла новую позву — на 9 гадзін 15 студзеня.
Па словах актывіста, свой арышт ён злучае са справай віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі, затрыманага 7 студзеня. Каваленку падазраюць у тым, што ён узняў на галоўную елку горада бела-чырвона-белы сцяг. На яго распачалі крымінальную справу за хуліганства, яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.