Суд над журналістам, затрыманым на працэсе Хведарука, пройдзе ў панядзелак
У панядзелак адбудзецца суд на журналістам Алесем Любянчуком. Яго затрымалі ўчора падчас суду па справе Змітра Хведарука за тое, што ён, нібыта, штурхаў супрацоўніка спецслужбаў, які яго здымаў на камеру.
У выніку інцыдэнта Алесь Любянчук быў затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РУУС сталіцы. Там акурат здарыўся пажар і журналіста перавялі ў выцвярэзнік, склалі пратакол па двух адміністрацыйных справах за “супрацьдзеянне супрацоўнікам міліцыі” і “хуліганства”.
Ноч затрыманы правёў у гарадскім аддзеле міліцыі. Сёння ранкам яго завезлі ў суд. Працэс амаль адразу быў перанесены, бо Алесь Любянчук патрабаваў сваіх сведкаў і свайго адваката. Судовы працэс адбудзецца 21 красавіка ў 14.40 у Астрашыцкім судзе. Алесь кажа, што збіраецца падаваць сустрэчную заяву.
Алесь Любянчук: “Я збіраюся падаваць сустрэчную заяву і абскарджваць незаконныя дзеянні міліцыянта, які мяне незаконна затрымаў, і пісаць на маладога чалавека, які напаў на мяне. Ёсць сведкі таго, што ён штурхануў маю камеру і цягнуў мяне за вопратку. Абвінавачанне, якое яны прадставілі мне на самой справе рабіў той малады чалавек”.