Суд па справе Алеся Ляўчука працягнецца 18 лютага

Сёння ў Маскоўскім судзе Брэста адбылося першае судовае паседжанне па справе былога карэспандэнта дзяржаўнай газеты "Знамя юности" Алеся Ляўчука. Як паведаміў Еўрарадыё журналіст, падтрымаць яго прыйшло шмат людзей. Суддзя дазволіла рабіць фотаздымкі і гуказапіс. Наступнае паседжанне адбудзецца 18 лютага. Нагадаем, рэдакцыя газеты лічыць, што былы карэспандэнт павінен адказваць перад газетай за "паклёп" і намагаецца, каб у адносінах да Ляўчука была заведзена крымінальная справа.

Раней Ляўчук распавядаў у сваім блогу і ў СМІ пра сваё звальненне і ўмовы працы ў дзяржаўнай газеце.