Суд перанёс разгляд справы ў адносінах Барыса Нямцова

Разгляд справы ў адносінах Барыса Нямцова пераносіцца на 24 жніўня, паведамляе "Эхо Москвы". Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні міліцыі і арганізацыі несанкцыянаванага шэсця. Апазіцыянераў затрымалі ў час святкавання дня расійскага сцяга. Удзельнікі акцыі неслі дзяржаўны сцяг па ходніках Арбата. Раніцай Нямцова, Панамарова і Шнэйдэра адпусцілі з суда.