Суд у Брэсце не задаволіў скаргу заяўніка дэманстрацыі на гарвыканкам
Суд Ленінскага раёна Брэста адхіліў скаргу Ўладзіміра Дарашчука на чыноўніка мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Чыноўнік адмовіў Дарашчуку ў правядзенні дэманстрацыі з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека 10 снежня 2009 года. Асабліва абурыла заяўніка, што яго нават не запрасілі на разгляд заяўкі, хоць гэта адмыслова было прапісана ў ёй. Суд пагадзіўся з абгрунтаваннем кіраўніка юрыдычнай службы гарвыканкама: “маршрут заяўленага шэсця палягаў бліжэй, чым у 50 метрах ад дзвюх школ і медыка-кансультацыйнага Цэнтра ў пытаннях сям’і”.