Суд Украіны асудзіў трох кулямётчыкаў "ДНР" на 15 гадоў турмы
Іх кінулі ў баі на харкаўскім кірунку, дзе кулямётчыкі неўзабаве трапілі ў палон / Фота ілюстрацыйнае, тэлеграм-канал Кіеўскай рады
Суд Украіны прызнаў вінаватымі трох кулямётчыкаў так званай "ДНР" у дзяржаўнай здрадзе і адмаўленні ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны. Усе трое атрымалі па 15 гадоў турмы, піша ўкраінскае выданне Babel са спасылкай на Службу бяспекі Украіны.
У пачатку сакавіка асуджаныя прайшлі вайсковую падрыхтоўку ў лагеры на тэрыторыі школы-інтэрната ў Данецку.
Пасля праходжання падрыхтоўкі іх прызначылі кулямётчыкамі, размеркавалі па воінскіх падраздзяленнях і накіравалі для дадатковых трэніровак у расійскі Белгарад.
Пасля кулямётчыкаў кінулі ў баі на харкаўскім кірунку, дзе яны неўзабаве трапілі ў палон.