Суд забракаваў міліцэйскі пратакол у справе раздатчыкаў кашы бяздомным
26 лістапада суддзя Ленінскага раённага суда Брэста Рэўцкі вынес прамежкавае рашэнне па адміністрацыйнай справе беспрацоўнага Аляксандра Казлянкі ды студэнткі Святланы Новік. Іх 8 лістапада затрымалі міліцыянты нібыта за недазволенае масавае мерапрыемства. Абодва раздавалі кашу ў пластыкавыя талеркі бамжам і пенсіянерам каля царквы ў цэнтры горада. Спадар Рэўцкі аддаў пратакол міліцыянтам на пераробку.
Святлана Новік пракаментавала Еўрарадыё: "Людзі і так, і так масава збіраюцца. Які там дазвол? Вось пакарміць качак альбо лебядзяў на рацэ — таксама трэба дазвол? Нам капітан так і сказаў, калі затрымліваў: сабраліся больш за два чалавекі — вось ужо і масавае мерапрыемства".
Суддзя Рэўцкі ўсумніўся ў тым, што Казлянка чалец Свабоднага прафсаюза, і адхіліў хадайніцтва дапусціць да ўдзелу ў працэсе ў якасці прадстаўніка прафсаюзнага юрыста Ўладзіміра Малея, а потым выставіў спадара Малея з залы нібыта за парушэнне цішыні.
Уладзімір Малей: "Лічу, што, затрымаўшы Аляксандра Казлянку за раздачу ежы людзям, якія маюць у гэтым патрэбу, міліцыя перастрахавалася — як бы чаго не выйшла... Суддзя мусіў даць прававую ацэнку і спыніць справу за адсутнасцю складу правапарушэння".
Адзін з прысутных маладых людзей выказаўся, што не прыйдзі такая грамада прыхільнікаў Казлянкі і Новік, і рашэнне магло б быць іншым. Пакуль што ўсё задаволеныя.