Суддзя Шмолік адпачываў на лецішчы, пакуль яго "судзілі"
Беларускі арбітр Сяргей Шмолік адпачываў на лецішчы, пакуль яго справу разглядаў Судзейскі камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Пра гэта паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". Нагадаем, за судзейства матча ў стане алкагольнага ап'янення (што,
дарэчы, было зафіксавана відэазапісам і медыцынскім асведчаннем) Шмолік
быў дыскваліфікаваны пажыццёва.