Суды Мінска ўжо вынеслі 601 прысуд затрыманым апазіцыянерам
Суды Мінска ўжо вызначылі меру адміністратыўнага пакарання для 601 затрыманага: 580 адбываюць адміністратыўны арышт, астатнія аштрафаваныя. Пра гэта сёння паведаміў РІА "Новости" па тэлефоне кіраўнік прэс-службы Мінскага ўпраўлення МУС Аляксандр Ластоўскі. Згодна з яго словамі, апазіцыянеры адбываюць адміністратыўны арышт тэрмінам да 15 сутак ў розных пенітэнцыярных установах рэгіёна.
Як адзначыў прадстаўнік МУС, "далёка не факт, што, адбыўшы адмінарышт, яны будуць вызваленыя". Некаторыя з затрыманых могуць стаць фігурантамі крымінальнай справы паводле артыкулу "масавыя беспарадкі".