Судзейскі камітэт БФФ прымае рашэнне па справе арбітра Сяргея Шмоліка

Рашэнне па справе арбітра Сяргея Шмоліка ў гэтыя хвіліны прымае судзейскі камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў федэрацыі футбола.
Нагадаем, 5 ліпеня падчас матчу 13-га тура чэмпіянату Беларусі "Віцебск" - "Нафтан" суддзя Шмолік паводзіў сябе неадэкватна, "чым выклікаў падазрэнні ў тым, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення". Сам Шмолік сцвярджаў, што ў яго абвастрыўся боль у спіне.

Рашэнне будзе прынятае пасля вывучэння ўсіх матэрыялаў, у тым ліку відэазапісу і медыцынскіх дакументаў.

Паглядзець тое, як С. Шмолік судзіў матч і сыходзіў з поля можна тут