Сумесная беларуска-латвійская хакейная ліга ўсё ж з'явіцца

На паседжанні рады Латвійскай федэрацыі хакею, якое адбыўся ў чацвер, чатыры латвійскія клубы пацвердзілі сваё жаданне прыняць удзел у чэмпіянаце Беларусі-2008/09 у экстралізе. Гэта "Рыга-2000", АСК-"Огрэ", "Металургс" (Ліепая) і "Латгале" (Даўгаўпілс). Нагадаем, што гэты праект абмяркоўваўся з ранняй вясны і меў некалькі варыянтаў. Але Мінск пастанавіў: з суседзямі беларусы гатовыя супрацоўнічаць толькі на тых умовах, на якіх раней два латвійскія клубы ўжо выступалі ў сумесным чэмпіянаце. Гэта значыць, пад маркай адкрытага чэмпіянату нашай краіны і па зацверджаным роўным для ўсіх (і беларускіх, і латвійскіх) камандаў рэгламенце.

Зараз пытанне іх удзелу будзе разгледжанае на надзвычайным паседжанні выканкаму беларускай Федэрацыі хакею, што запланавана на 5 чэрвеня.

"Прессбол"