Супраць хакейнага клуба “Хімік-СКА” распачата крымінальная справа
Супраць наваполацкага хакейнага клуба “Хімік-СКА” распачата крымінальная справа. Такое рашэнне прынята па выніках праверкі камісіі ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі віцебскай абласной міліцыі.
Рэвізоры заяўляюць, што ў апошнія два гады трэнерам і гульцам каманды было незаконна выплачана каля 100 мільёнаў беларускіх рублёў.
Справа распачата ў адносінах да генеральнага дырэктара клуба, па ўказанні якога аплачваліся неслужбовыя камандзіроўкі аднаго з трэнераў, які ездзіў да сям'і ў Нарвегію.
Акрамя таго, яшчэ адзін трэнер-замежнік пасля скасавання кантракту на працягу двух месяцаў працягваў атрымліваць заробак, піша "Советская Белоруссия".