Супрацоўніца абчысціла сваё прадпрыемства на 202 мільёны рублёў
На 202 мільёны рублёў за паўгода прадпрымальная мінчанка абчысціла камерцыйную фірму, у якой працавала эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела.
Яе здабычай сталі больш за 400 мабільных тэлефонаў. Каб неяк схаваць сляды крадзяжу тэлефонаў, нячыстая на руку супрацоўніца ўвяла змены ў праграму "Кліент-банк", што адлюстравалася ва ўсіх камп’ютарных сістэмах прадпрыемства.
На гэтым "каштоўная" супрацоўніца не спынілася. Каб схаваць недастачу, яна падрабіла таварна-транспартную накладную на водпуск скрадзеных раней тэлефонаў нібыта аднаму прадпрымальніку.
Далей эканаміст пералічыла каля 85 мільёнаў рублёў на ўласныя карт-рахункі. А афіцыйна грошы пайшлі нібыта на аплату камандзіровачных выдаткаў, прэміяльных і іншых выплат.
Падчас разглядаў справы ў судзе высветлілася, што гэтая жанчына “засвяцілася” яшчэ ў адной фірме, дзе скрала 25 мільёнаў рублёў. Цяпер махлярцы пагражае 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, піша “Народная газета”.