Супрацоўніца банка скрала 300 латарэй і нічога выйграла

У Калінкавічах 27-гадовая кантралёрка мясцовага філіяла дзяржаўнага банка на працягу чатырох месяцаў крала латарэйныя квіткі. Рэвізія знайшла нястачу на суму больш як 1 мільён рублёў, паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси". На дзяўчыну завялі крымінальную справу, зараз суд можа пакараць яе трыма гадамі зоны. Кантралёрка спадзявалася занесці ў касу грошы за скрадзеныя квіткі, атрымаўшы выйгрыш. Але апынулася так, што ні адзін з трохсот з лішнім cкрадзеных квіткоў поспеху ёй не прынёс.