Супрацоўнікам Нацбанку можна браць крэдыт толькі ў беларускіх рублях
Еўрарадыё даведалася, якія абмежаванні даводзіцца вытрымліваць чыноўнікам. Паводле закону “Аб дзяржаўнай службе”, чыноўнікам нельга займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю альбо дапамагаць у прадпрымальніцкай дзейнасці сваякам. Не дазваляецца займаць іншыя дзяржаўныя пасады, прымаць удзел у забастоўках, выкарыстоўваць у пазаслужбовых мэтах дзяржаўную маёмасць ды нават прымаць без згоды прэзідэнта дзяржаўныя ўзнагароды ад іншых краінаў. Гэта ў тэорыі.
Найбольш абмежаванымі аказаліся супрацоўнікі Нацбанку. Акрамя пералічанага, яны не могуць браць крэдыты ў камерцыйных банках — толькі ў Нацыянальным. І толькі ў беларускіх рублях. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Нацбанку Анатоль Драздоў.
Анатоль Драздоў: “Улічваючы асаблівае становішча Нацбанка ў эканоміцы краіны, то нам забаронена браць крэдыты ў камерцыйных банках. Іншых абмежаванняў няма. Мець рахункі ў замежных банках забаронена ўсім беларусам: трэба браць дазвол у Нацыянальнага банка. У мяне асабіста ніякіх рахункаў у замежных банках не было. Дэпазітныя рахункі ў камерцыйных банках мы маем права мець. Але крэдыты толькі ў Нацыянальным банку і толькі ў беларускіх рублях”.
Толькі вось працэнт, пад які ім даюць крэдыты, — камерцыйная тайна. Таму яшчэ пытанне — ці абмежаванне гэта. Паводле слоў Анатоля Драздова, напрыклад, удзельнічаць у забастоўках яму ніколі нават і не хацелася.
Анатоль Драздоў: “А навошта нам забастоўкі ўвогуле? У нас ёсць прафсаюз, добры прафсаюз. У нас ёсць калектыўны дагавор. У нас усё робіцца паводле закону. У строгай адпаведнасці. Таму ў гэтых адносінах які сэнс, чаго баставаць?”
Згодна з законам аб дзяржаўнай службе нельга займацца іншай аплочваемай працай. Аднак дэпутату Марыне Рэмшы пашанцавала. Яе прафесія — медык — выключэнне, так сама як выкладчыкі, «працаўнікі навуковай, культурнай, творчай дзейнасці».
Марына Рэмша: “Я магу займацца медыцынскай дзейнасцю. Гэта паводле закону пра дзяржслужбоўцаў. Мы можам мець чвэрць стаўкі. І я, напэўна, пайду падпрацоўваць”.
Парламентарый Уладзімір Маёраў, каб стаць дэпутатам, адмовіўся ад пасады старшыні Гомельскага райвыканкаму. Бо нельга займаць дзве дзяржаўныя пасады. Акрамя таго, у адпаведнасці з законам яшчэ нельга прымаць падарункі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў. Толькі на пратакольных і афіцыйных імпрэзах. А калі падарунак перавысіць цану ў 5 базавых велічыняў (175 тысяч рублёў), ён перадаецца ў даход дзяржавы. За гады службы, расказаў ён Еўрарадыё, людзі ніколі не прыносілі яму падарункаў на прыёмы. Кажа — адукаваныя, навучаныя. Ведаюць, што нельга.
Уладзімір Маёраў: “Ратуй божа. Такога і раней не было. Усе выдатна ведаюць, што гэта дзяржслужба. У нас народ адукаваны, папярэджаны, таму пра падарункі нават і блізка гаворкі няма. Калі нейкае мерапрыемства ці дзень нараджэння, то людзі патэлефануюць, павіншуюць”.
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына толькі рада такому закону. Не трэба думаць, дзе знайсці грошы на падарунак, і можна абмежавацца кветкамі. А ад дарагіх падарункаў можна лёгка адмаўляцца. Нават калі іх прапаноўваюць ёй не як старшыні, а як жанчыне.
Лідзія Ярмошына: “Што рабіць — адмоўлюся прымаць як жанчына. Скажу, што тут я перш за ўсё старшыня. Вось калі мяне выправодзяць на пенсію, тады я буду жанчынай. Хаця, напэўна, тады я буду бабкай”.
А вось да ўвядзення закону чыноўнікі прымалі падарункі. Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур прызнаўся, што яму падарункі дораць толькі на дзень народзінаў. За ўвесь час працы ў міністэрстве толькі і падарылі, што футбольны мяч.
Андрэй Тур: “Толькі калі дзень народзінаў. Але я не лічу, што гэта падарункі дзяржслужбоўцу. Адзін раз толькі мяч нейкі падарылі. Ён стаіць у мяне ў шафе”.
А супрацоўнікам Нацыянальных спартыўных латарэяў можна усё. Нават самім удзельнічаць у розыгрышы.
Нацыянальныя спартыўныя латарэі: “Увогуле — не забаронена. Мы такія ж людзі, як і ўсе. Інфармацыя ў латарэях уся абароненая. То бок, і мы можам, і сваякі”.
Як расказаў Еўрарадыё прэс-сакратар Савета Міністраў Аляксандр Цімашэнка, у міністраў Беларусі такія ж абмежаванні, як і ва ўсіх астатніх дзяржаўных службоўцаў — нічога больш строгага.
Увогуле, як мы зразумелі, абмежаванні нашым чыноўнікам асабліва не пашкодзілі.
Фота bymedia.net