Супрацоўнікам Следчага камітэта могуць забараніць выезд у ЕС

Гэтую інфармацыю паведамляе tut.by са спасылкай адразу на некалькі карыстальнікаў, якія звярнуліся на гарачую лінію партала. Афіцыйна інфармацыя пра забарону выезду ў краіны ЕС следчым катэгарычна абвяргаецца. 

Нагадаем, Генпракуратура Літвы пацвердзіла, што ўвечары 21 верасня на беларуска-літоўскай мяжы былі затрыманыя высокапастаўлены беларускі сілавік і яго жонка. У іх машыне знайшлі некалькі дзясяткаў патронаў калібра 9 мм Luger. 

Паводле звестак СМІ, затрыманы — кіраўнік Следчага камітэту па Мінску Дзмітрый Канаплянік. Па звестках tut.by, мінскім следчым паведамілі, што калі выезды будуць, то пройдзе службовая праверка, за якой паследуе звальненне. 
 
Дарэчы, следчыя з іншых рэгіёнаў адмаўляюць, што ў іх упраўленнях існуюць галосныя альбо негалосныя забароны на выезд супрацоўнікаў у краіны ЕС. Напрыклад, адзін са следчых Брэсцкай вобласці паведаміў tut.by, што наведвае ЕС пры жаданні без якіх-небудзь абмежаванняў. 
 
Фота — sk.gov.by