Супрацоўнікі брэсцкай міліцыі знайші вялікую партыю ікон

Вялікую партыю ікон знайшлі супрацоўнікі брэсцкай міліцыі ў аўтамабілі «Фольксваген», які быў спынены для дагляду на аўтадарозе Брэст - Тамашоўка. Суправаджальныя дакументы на груз, якія меў 40-гадовы жыхар Чарнігаўскай вобласці Украіны, выклікалі падазрэнне ў праваахоўнікаў.

Акрамя 1300 ікон, у аўтамабілі знаходзіліся больш за тысячу нацельных крыжыкаў і камплект царкоўнай літаратуры. Усё гэта ўкраінец збіраўся вывезці з тэрыторыі нашай краіны.

Зараз праводзіцца праверка паходжання грузу, паведамляе газета «Вечерний Брест».