Супрацоўнікі КДБ цікавяцца сябрамі ініцыятыўнай групы Саннікава

Сябру ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Змітра Бародку шукае Барысаўскі ГУУС. Ператрус быў праведзены ня толькі на кватэры Бародкі, але і ў гаражы, дзверы якога ўзламалі супрацоўнікі МНС. Дагляд кватэры правялі і ў цешчы Змітра Бародкі, аднак нічога, што магло б зацікавіць праваахоўныя органы, не знайшлі, паведамляе charter97.org.

У Віцебску, сябру ініцыятыўнай групы Саннікава, Улада Варанецкага, выклікалі ў дэканат універсітэта. Там яго чакаў супрацоўнікі КДБ, які запрапанаваў маладзёну адмовіцца ад палітычнай дзейнасці ўзамен на аднаўленне ў навучальнай установе. Улад Варанецкі "падзякаваў" за паслугі і зазначыў, што "сам у стане аднавіцца на вучобу і ў ягонай палітычнай дзейнасці няма нічога супрацьзаконнага". Супрацоўнік КДБ паабяцаў Уладу Варанецкаму непрыемнасці.

Віктара Болдзіна, давераную асобу Андрэя Саннікава, цягам тыдня супрацоўнікі ГУУС, без позвы, па тэлефоне, выклікаюць для складання пратаколу за расклейванне агітацыйных плакатаў у Мінску, падчас выбарчай кампаніі.