Супрацоўнікі КДБ дапыталі Змітра Кухлея па справе аб выбуху ў Мінску

Зміцер Кухлей, уключаны ў адзіны выбарчы спіс Аб'яднаных дэмакратычных сіл, учора ўвечары быў адпушчаны з міжраённага аддзела КДБ у Шчучыне, паведамляе БелаПАН.

Яго дапыталі па справе аб выбуху ў Мінску ноччу 4 ліпеня. У Шчучын актывіст быў дастаўлены з Мастоў.