Супрацоўнікі КДБ хочуць паўтарыць сустрэчу з Зарэмбюком
Пра гэта старшы оперупаўнаважаны КДБ Дзмітрый Павядайка паведаміў кандыдату ў дэпутаты Алесю Зарэмбюку зранку 16 красавіка па тэлефоне. У гэты час Зарэмбюк ехаў у Мінск і адказаў, што атрымаць позву ён не можа. На просьбу Павядайкі заехаць па дарозе ў любое раённае аддзяленне КДБ і атрымаць позву там Зарэмбюк адказаў адмовай. Ён паведаміў кадэбісту, што да 25 красавіка не збіраецца сустракацца з яго калегамі. Усе дзеянні спецслужбаў супраць сябе Зарэмбюк ацэньвае як спробу сарваць яго перадвыбарчую кампанію.
Павядайка запэўніў, што КДБ знойдзе магчымасць уручыць Зарэмбюку позву ў самы бліжэйшы час.
Нагадаем, што 15 красавіка Зарэмбюка ўжо выклікалі ў Гродзенскае абласное ўпраўленне КДБ. Ён балатуецца ў Гродзенскі абласны і Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў.