Супрацоўнікі КДБ правялі вобыск на мінскім офісе “Маладога фронту”

Увечары 21 ліпеня ў мінскай штаб-кватэры міжнароднага грамадскага аб'яднання "Малады фронт", зарэгістраванага ў Чэхіі, быў праведзены вобыск.
Як паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Наста Палажанка, супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў офіс адразу пасля пасяджэння ўправы "Маладога фронту", на якім абмяркоўвалася кампанія байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пры вобыску была канфіскавана друкаваная прадукцыя, інфармацыйныя расцяжкі, сцягі.

БелаПАН