Супрацоўнікі КДБ спрабуюць выцягнуць на допыт Арцёма Дубскага

Учора маці Арцёма Дубскага, спадарыне Алене, патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ і прадставіўся Мікалаем Валеевічам. Мужчына прасіў спадарыню Алену, каб яе сын прыехаў у Мінск быццам бы для апазнання ўдзельнікаў беспарадкаў 19 снежня. КДБшнік на ўсялякі выпадак нават пакінуў тэлефон, паведамляе прэс-служба МФ.
Акрамя таго, Арцёму Дубскаму патэлефанавалі з Асіповіцкага КДБ і запрасілі на допыт. Маладафронтавец адмовіўся ісці на допыт без позвы.