Супрацоўнікі міліцыі пацярпелі падчас вулічнай акцыі ў Мінску
Супрацоўнікі міліцыі пацярпелі падчас несанкцыянаванай вулічнай акцыі, якая прайшла 25 сакавіка ўвечары ў цэнтры Мінску. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкаму Анатоль Куляшоў. "Пацярпелі два супрацоўнікі міліцыі. Абодва знаходзяцца ў лякарні. У аднаго з іх пашкоджанае калена", - распавёў Анатоль Куляшоў.
Паводле яго інфармацыі, падчас разгону акцыі ў Дзень Волі міліцыя затрымала 88 чалавек. 13 непаўналетніх грамадзян былі перададзеныя бацькам, 2 адпушчаныя без складання пратаколаў.
У дачыненні да астатніх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Сёння яны будуць дастаўленыя ў раённыя суды.
Падчас несанкцыянаванай акцыі супрацоўнікі міліцыі забяспечвалі грамадскі парадак і спрабавалі не дапусціць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў з боку ўдзельнікаў акцыі.
БелТА