Супрацоўнікі МНС збіраюць грошы для сем'яў загінулых калег

Сем'ям чатырох загінулых у Мінску ратавальнікаў выплацяць страхавую кампенсацыю ў памеры ад 80 да 120 мільёнаў рублёў. Таксама МНС збірае грошы з супрацоўнікаў міністэрства як дадатак да страхавых выплат.
"Жыццё выратавальнікаў застрахаванае. Гэта абявязковыя выплаты, якія паводле закону будуць праводзіцца. Але акрамя гэтага, дадаткова сабраныя грошы", - кажа прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

З ініцыятывай сабраць грашовыя сродкі, каб дапамагчы сем'ям загінулых калег выступілі самі супрацоўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

Таксама сем'ям будуць прызначаныя штомесячныя пенсіі ў сувязі з стратай кармільца: у залежнасці ад колькасці непаўналетніх дзяцей - да 1,5 мільёна.