Супрацоўніку выдавецтва, затрыманаму за майку “Азова”, далі штраф

Нагадаем, Міраслаў Лазоўскі быў затрыманы сёння раніцай міліцыянтамі ў мінскім метро. Ім не спадабалася майка з надпісам “Азов”, апранутая на Лазоўскім. У пункце дагляду міліцыянты знайшлі ў Міраслава некалькі асобнікаў кнігі Віктара Казько “Час збіраць косці”, якую самі назвалі “падрыўной літаратурай”.

Пазней, Лазоўскага адвезлі ў аддзяленне міліцыі па ахове мінскага метрапалітэна, дзе казалі, што пасля яго накіруюць у суд. Але справа закончылася штрафам за нецэнзурную лаянку, распавядае Міраслаў Лазоўскі

“Мы не сышліся ў поглядах на фэшн і “ад куцюр”. Ім не спадабалася майка з сімволікай батальёна “Азов”. І ў выніку пратакол за нецэнзурную лаянку ў метро”, — гаворыць ён.