Сусветны банк: У Беларусі чакаецца сур'ёзнае замаруджванне тэмпаў росту ВУП
Сур'ёзнае замаруджванне тэмпаў росту ВУП - да 5% у 2009 годзе - прагназуе Сусветны банк. Такая ацэнка прыведзеная ў дакладзе "Глабальныя эканамічныя перспектывы-2009". Эксперты Сусветнага банку ацэньваюць прырост ВУП у 2008 годзе на ўзроўні 9,2% пасля росту на 8,2% у 2007 годзе. Паводле прагнозу банку, у 2010 годзе ВУП Беларусі можа вырасці на 5,8%. "Інтэрфакс" нагадвае, што ў адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2009 год зацверджаны мэтавы паказчык прыросту ВУП на ўзроўні 10-12%.
Між тым, міністр эканомікі Мікалай Зайчанка прапануе скарэктаваць прагноз, разглядаючы яго паквартальна: паводле яго ацэнкі, прырост ВУП за першы квартал 2009 года складзе не больш за 5% і 7% за першае паўгоддзе. Пры гэтым міністр лічыць няпэўнымі перспектывы другога паўгоддзя, інфармуюць vesti.ru.